Ганна Кандрацюк з новай кнігай пра Палессе
Падляшская аўтарка – з новай кнігай. Плён шматгадовых вандровак Ганны Кандрацюк па ўкраінскай частцы Палесся нарэшце выйшаў у кніжнай форме.
“Па Прыпяці па Нобель” – гэта цыкл рэпартажаў, які расказвае не толькі пра мінулае, сучаснае, але і пра будучыню палешукоў:
– Фактычна мы ведаем Палессе праз здымкі і праз песні. А рэпартаж – гэта вандроўка па старажытных месцах, як гэтая даліна Прыпяці, якую лічаць прарадзімай славян. А я думаю, не толькі славян. У гэтым найстарэйшым краі можна зразумець, што адбываецца ў наш дзень, што можа прыйсці.
Кніжка “Па Прыпяці па Нобель” напісаная на беларускай мове. 13 лютага ў Берасці адбудзецца яе прэзентацыя. Пазней сустрэцца з аўтаркай зможам 22 лютага ў Бельску Падляшскім.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі