Ганна Кандрацюк: Звычайна шукаюць у сям’і моцнага духам



Вучацца пісаць на роднай мове, але таксама добра бавяць час і знаходзяць сяброў на ўсё жыццё. Больш за чвэрць стагоддзя на Падляшшы праходзіць летнік для дзяцей “Сустрэчы Зоркі”. Гэта майстар-класы па журналістыцы, сустрэчы, дыскусіі і падрыхтоўка матэрыялаў, якія друкуюцца на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” ў дадатку “Зорка”.

Як адзначыла ў размове з нашым радыё арганізатарка сустрэч, рэдактарка “Зоркі” Ганна Кандрацюк, яе ўвесь час здзіўляе патэнцыял, які паказваюць дзеці:

– Мяне асабіста ўражвае, што погляд на патрыятызм гэтых маладых людзей ёсць такі людскі, гуманны. Яны перш за ўсё пра сябе як беларусаў думаюць праз сям’ю. Звычайна шукаюць у сям’і кагосьці, хто быў моцны духам, хто паспрыяў, што гэтая сям’я перажыла цяжкія моманты, але таксама гэта была асоба, якая размаўляла па-беларуску, значыць, быў жывы носьбіт.

Сёлетнія “Сустрэчы Зоркі” былі прысвечаныя 100-годдзю абвяшчэння БНР. Падчас іх таксама адзначылі 60-годдзе літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і працягнулі конкурс “Мой герой беларус”, які з пачатку году абвясцілі на старонках тыднёвіка “Ніва”.  

Цалкам размова:

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя