Ганна Вішняк: Прыехала з адным заплечнікам
Паправіць сваё здароўе і неяк адаптавацца да жыцця ў Польшчы спрабуе былая палітзеяволеная Ганна Вішняк.
Жанчына плануе прасіць прытулак, паколькі мяркуе, што вяртацца на радзіму для яе небяспечна:
– Прыехаўшы сюды была троху ў шоку ад таго, што адбылося. Усё адбылося зусім не так, як я спадзявалася, але ў прынцыпе я ўжо адаптавалася. Я ўладкавалася на працу, я занялася побытавымі справамі. Калі ты прыязджаеш з адным заплечнікам у якім у цябе толькі касметычка, то ў цябе шмат пытанняў.
Ганна Вішняк з’яўлялася валанцёрам тэлеграм-канала „Кіроўцы-97”. Жанчыне былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, і прысуджана 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя