Гарадоцкія пажарныя збіраюць на новую машыну
Пажарныя-добраахвотнікі з Гарадка збіраюць сродкі на новую пажарную машыну. 550 тысяч злотых дае міністэрства, аднак другую палову яны павінны знайсці самастойна.
З-за цяжкай эканамічнай сітуацыі, склаўшайся ў сувязі з каронавірусам, ранейшыя спонсары не змогуць дапамагчы, кажа старшыня Аддзялення пажарнай аховы ў Гарадку Міхал Цывонюк:
– Цяпер цяжка недзе знайсці сродкі, бо ўсе ўстановы, у якія мы звяртаемся, якія раней запэўнівалі нас, што яны перададуць нам нейкія сродкі, цяпер адмаўляюцца з-за склаўшайся сітуацыі. Важны кожны злоты, толькі так можна сабраць патрэбную суму. Мы не здаемся, спадзяемся, што пры падтрымцы нашых гарадоцкіх прадпрымальнікаў, у якіх таксама цяжкі перыяд, але яны кажуць, што дапамогуць нам, можна дасягнуць супольнай мэты.
Больш пра збор сродкаў на старонцы пажарных у Facebook. Ахвяраваць можна:
– праз сайт: zrzutka.pl/ttbkur
– зрабіўшы перавод на рахунак: 98 8060 0004 0394 6284 2000 0010 (darowizna na cele statutowe).
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя