Гарадская ўправа Міхалова купіла дэзінфіцыруючыя сродкі для сваіх жыхароў
600 літраў сродкаў для дэзінфекцыі рук зараз будуць разліваць у дазатары, набытыя спецыяльна для гэтай мэты, а потым яны пойдуць ва ўсе хатнія гаспадаркі ў гміне Міхалова. Такіх дамоў у гміне 2 тысячы.
– Да пятніцы, суботы, спецыяльны велікодны пакет будзе перасланы ўсім гаспадаркам. З-за пандэміі віруса, сёлета велікодны зайчык прынясе нашым жыхарам дэзінфіцыруючыя сродак, маску і пальчаткі. Будзе і сам зайчык, – кажа Марэк Назарка, бургамістр Міхалова. – На дадзены момант мы ўсё яшчэ чакаем транспарціроўкі масак, але мы перакананыя, што да пятніцы, суботы ўсе жыхары атрымаюць гэтыя неабходныя зараз прадметы.
У Міхалове вельмі сур’ёзна ставяцца да абароны ад каронавіруса. З аўторка пасля святаў будзе рэкамендавана карыстацца ахоўнымі маскамі – мясцовым пажарным з ТСО рэкамендуецца гэта рабіць.
– Будзем клапаціцца пра сябе і іншых. Таму лепш пазбягаць выхаду з дому, а ў тэрміновых выпадках насіць маскі і пальчаткі, – падкрэслівае бургамістр Назарка.
Паводле прэс-рэліза