Гарадзенскія “Дзецюкі” выступяць на фэсце ў Гайнаўцы
Гарадзенскія музыкі са знакамітага гурта „Дзецюкі” выступяць 8 лістапада 2019 года на вялікім фэсце ў Гайнаўцы ў Беларускім музеі.
Пра свой будучы выступ распавядае лідар і адзін з вакалістаў гурта Алесь Дзянісаў:
– Калі дамаўляліся з Гайнаўкай, мы планавалі прэзентацыю альбома, але атрымалася, што мы трапляем на фестываль «Рок без засцярог». Мы будзем ужо выступаць другі раз на гэтым фестывалі, і, зразумела, што, так як там будзе ажно пяць каманд разам з намі, то мы будзем выконваць скарочаную праграму і, зразумела, што далёка не ўсе новыя песні прагучаць. Таму што прыйдзецца граць не свае знаёмыя «баевікі», скажам так, якія будуць чакаць.
На думку музыкі для яго будзе вялікі гонар выступаць з іншымі вядомымі польскімі гуртамі:
– Яшчэ хацеў бы дадаць, што мне будзе вельмі прыемна выступіць з такімі дыназаўрамі панк-року як «Сэдас», таму што з гэтым гуртом мы яшчэ ні разу не выступалі на адной сцэне.
Сярод выступоўцаў сёлетняга фэсту ў Гайнаўцы такія гурты як KREHA, THE PAU SCARSCLAWS. Пачакак фэста 8 лістапада а 17-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя