“Гарадзенскія салаўі” гасцілі з канцэртам у Беластоку
Заспявалі песні, каб уганараваць стагоддзе незалежнасці Польшчы. У Беластоку выступіў паланійны хор “Гарадзенскія салаўі” з Гародні. Госці канцэрта маглі пачуць творы Фрыдэрыка Шапэна, Станіслава Манюшкі ды Ігната Яна Падарэўскага. Канцэрт, які арганізаваў фонд «Польская дапамога», узбагачаны быў перадусім песнямі патрыятычнымі, кажа дырыжор “Гарадзенскіх салаўёў” Аліцыя Бінэрт.
– Пелі рэлігійныя творы, патрыятычныя. Канцэрт быў звязаны са 100-годдзем незалежнасці Польшчы. Вельмі падабалася публіка. Яна слухала нас з увагай, вельмі так цяпло.
Хор “Гарадзенскія салаўі” гасціў з канцэртамі ў Польшчы, Нямеччыне і Вялікабрытаніі. Калектыў з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх паланійных фестываляў, а яго кіраўнік Аліцыя Бінэрт за сваю плённую працу адзначана польскімі і беларускімі ўзнагародамі.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара