„Гародня-Беласток: мастацтва на памежжы”



З чэрвеня па кастрычнік у музеі скульптуры Альфонса Карнага праводзіліся майстар-класы выхаднога дня „Гародня-Беласток: мастацтва на памежжы”. Удзельнікамі праекту сталі 30 вучняў з Беластоку і Гародні ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. У час урачыстага закрыцця мерапрыемства былі адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі лепшыя ўдзельнікі праекту. Сярод іх Леана Стэльмах з Беларусі:

— Я тут пазнаёмілася з палякамі і проста з гарадзенскімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Мы весела бавілі час. Былі вельмі цікавыя майстар-класы, тут раскрываліся нашы таленты. Мы малявалі, ляпілі з гліны, рабілі для сябе выставы. У нас было шмат настаўнікаў з Беластока. Я хачу сказаць: вялікі дзякуй. Трэба ездзіць у Польшчы. Гэта вельмі прыгожая краіна з багатай гісторыяй.

Сёння наведвальнікі музея Альфонса Карнага могуць пазнаёміцца з лепшымі працамі ўдзельнікаў, а таксама атрымаць ў падарунак даведнік з інфармацыяй пра музей і Альфонса Карнага, выданне якога было зрэалізаванае ў час праекту.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя