Гарыць Баброўскі нацыянальны парк



Звыш шасці тысяч гактараў найбуйнейшага ў Польшчы Баброўскага нацыянальнага парку ахоплівае пажар.

У цэлым згарэла 10 % тэрыторыі ўсяго парку. На месцы з агнём безупынна змагаюцца пажарныя, войска і добраахвотнікі.

У Ганёндзы, што над Бобрай, таксама пабываў падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі.

Усе спадзяюцца, што ближэйшым часам зменіцца надвор’е і прыдуць доўгачаканыя ападкі.

Гукавы матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя