“Гавораць беларусы Падляшша” – фільм Міколы Ваўранюка
Беларускія дыялекты Падляшша ў новым фільме беластоцкага рэжысёра Міколы Ваўранюка.
“Гавораць беларусы Падляшша” – гэта дакументальнае кіно ў якім свае гісторыі распавядаюць людзі з розных куткоў Падляшскага ваяводства. У фільме можна пачуць гісторыю бежанства жыхароў Беласточчыны, успаміны пра Другую сусветную вайну, а таксама пра штодзённае жыццё ў часы камуністычнай Польшчы, кажа Мікола Ваўранюк:
– Маёй мэтай было паказаць багацце беларускай жывой мовы, якая яшчэ жыве ў іншых мясцовасцях, якой яшчэ гавораць людзі. Паколькі яна іх матчына мова, часта адзіная мова на якой яны гавораць, вельмі багатая, з цікавымі словамі, ужо часта прызабытымі, з такімі, якіх не чуем на ўроках беларускай мовы.
Фільм створаны паводле цыкла спектакляў “Ой даўно, даўно. Беларускія гісторыі з Падляшша” ў якім маладыя людзі распавядаюць гісторыі з жыцця сваіх бабуляў і дзядуляў.
Паказ фільма запланаваны на нядзелю 31 жніўня а 18 гадзіне ў галерэі Слендзінскіх у межах фестывалю “Wschód Kultury – Inny Wymiar”.
[youtube id=”fPkpfNrAI6w”]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя