Гданьскі моўны клуб „Труймяста” запрашае на сустрэчу з паэткай Вандай Марцінш душ Рэйш
На чарговую сустрэчу моўнага клюба „Труймяста” запрашаюць ужо сёння, 27 лістапада ў Гданьску.

Галоўная госця – адна з самых актыўных дзяячак беларускай супольнасьці ў Літве, паэтка і перакладніца Ванда Марцінш душ Рэйш, – распавяла адная з арганізатараў спадарыня Ульяна:
– Мы пагутарым пра яе пераклад кнігі Далі Грынкявічутэ „Літоўцы ля мора Лапцевых” , а таксама пра яе незвычайную паэзію. Сустрэча адбудзецца 27 лістапада ў будунку Еўрапейскага цэнтру салідарнасці а 15-й гадзіне ў аўдыторыі 3-36. Запрашаем.
Як адзначаюць арганізатары, таксама можна прапанаваць новыя тэмы размоваў у тэлеграм-бот моўнага клюба, каб разам рабіць сустрэчы цікавымі ды прыемнымі.
А афіцыйная прэзентацыя перакладу кнігі Далі Грынкявічутэ „Літоўцы ля мора Лапцевых” адбудзецца 3 снежня ў Вільні.

Беларускае Радыё Рацыя
