Генадзь Ананчыкаў: Мы – беларусы пры любых умовах
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.
Пра сваю ідэнтычнасць кажуць прадстаўнікі ініцыятывы «Славянскія вячоркі» Наталля Івінская і Генадзь Ананчыкаў:
– Я буду ўказваць, што беларус, таму што я заўсёды беларус. Мае бацькі беларусы, з аднаго боку і з другога, і дзе б у мяне не пыталіся, кім я з’яўляюся, хоць у мяне грамадзянства беларускае і польскае, я заўсёды застаюся беларусам, дзе б я ні быў.
– Я не магу даць такі адназначны адказаць, таму што ў мяне дзядулі і прабабулі палякі, мама з Украіны руская, тата беларус. У мяне столькі крыві намяшана. Я нарадзілася ў Гомелі, але адчуваю сябе дзіцём зямлі, славянская кроў.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна да 30 верасня ўключна: праз Інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя