Генадзь Максак: Назіраюцца зрухі ў сферы барацьбы з карупцыяй
“Пасля Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне пачалі дзейнічаць рэформы”. Кіраўнік Савета знешняй палітыкі “Украінская прызма” Генадзь Максак адзначае пазітыўныя змены праз пяць гадоў пасля Еўрамайдану.
Паводле эксперта, зрухі назіраюцца ў сферы барацьбы з карупцыяй.
– Мы ўвялі сістэму Prozorro, якая нам дазваляе прыбраць карупцыю з закупак. Мы стварылі антыкарупцыйную інстытуцыю, якая зараз запускаецца. Не так усё лёгка, бо разумеем, што яшчэ шмат людзей маюць ранейшы спосаб мыслення. Таму, мне здаецца, у будучым антыкарупцыйная сістэма будзе мець поспех, у плане пераўсталявання нашай эканомікі на рэйкі еўрапейскіх стандартаў.
Паводле эксперта Генадзя Максака, неўзабаве галоўным гандлёвым партнёрам Украіны можа стаць Польшча, а не Расея, як раней.
Беларускае Радыё Рацыя
