Генконсульства Польшчы ў Гародні спыніла выдачу візаў па запрашэннях



З 21 кастрычніка консульства ў Гародні не выдае бясплатных нацыянальных візаў па запрашэннях, узамен прапануюць адкрываць шэнгенскую візу за 60 еўра.  Пакуль невядома, ці гэта доўгатэрміновая мера. Раней выдачу нацыянальных візаў па запрашэнні прыпынілі ў консульстве ў Берасці. На сённяшні дзень нацыянальную візу па запрашэнні можна атрымаць толькі ў Менску. Дзеля гэтага неабходна зарэгістравацца ў электроннай сістэме кансульства ў Менску. Неабходна таксама мець арыгінал запрашэння зарэгістраванага ў адным з ваяводскіх аддзелаў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя