Гено Тэбідзэ: беларусы Грузіі маюць вялікі патэнцыял
Грузінскі палітык, кіраўнік партыі „Лело” па Аджарыі Гено Тэбідзэ высока ацэньвае барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі.

На думку палітыка, Беларусь пасля перамогі дэмакратыі мае вялікі патэнцыял:
– Што адбываецца ў постсавецкім саюзе, у краінах – Беларусі, Украіне, Грузіі, у Арменіі, Азербайджане, асноўнае ў Азіі, у Казахстане, Кыргыстане і г.д.? Там нічога, акрамя зла, Расея не дае ніводнай краіне развівацца так, як самі людзі жадаюць. Таму што калі будзе дэмакратычны працэс у Беларусі, яна стане адной з самых моцных і развітых краінаў.
Па словах Гено Тэбідзэ прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Грузіі – гэта таленавітыя людзі, якія занялі сваё месца ў грамадзянскай супольнасці Аджарыі:
– Я бачу людзей, якія вельмі развітыя. І акрамя гэтага, людзі, якія вельмі добра адаптуюцца ў тых інавацыях, якія зараз адбываюцца ў свеце. Я вельмі блізка ведаю беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў Грузіі, і я бачу, што гэты патэнцыял самы вялікі рэсурс.
Па неафіцыйных дадзеных на тэрыторыі грузінскай Аджарыі жыве некалькі тысяч беларусаў, што пакінулі Радзіму пасля падзеяў 2020 годуа і менавіта тут дзейнічае адзіная ў Грузіі зарэгістраваная арганізацыя беларускай дыяспары – “Беларуская дыяспара Аджарыі”.

Беларускае Радыё Рацыя
