Героі кнігі Ігната Карповіча маюць свой мост



Героі кнігі Ігната Карповіча маюць свой мост. У Каралёвым Стойле мост атрымаў назву „Сонькі і Ёахіма”. Менавіта так завуць галоўных герояў рамана „Сонька” Ігната Карповіча – вядомага польскага аўтара з беларускімі каранямі. Галоўных герояў, беларускую жанчыну і нямецкага афіцэра, спалучыла каханне. Менавіта на гэтым мосце закаханыя патаемна сустракаліся. Ініцыятарам мерапрыемства быў Дарыюш Жукоўскі:

— Ідэя ўзнікла з кніжкі. Як толькі я ўбачыў у кнізе «Сонька» фрагмент пра тыя масты, адразу зразумеў, што маю зрабіць нешта падобнае. Толькі пытанне часу, месца, і, вядома, адмысловай падрыхтоўкі. І гэта сёння ўдалося. Ігнат не мог быць сёння асабіста, але даў мне згоду. Ён вельмі задаволены гэтай ідэяй. І нават напісаў мне, што дзеля гэтага таксама варта пісаць літаратуру, каб паўставалі такія ініцыятывы, што людзі не проста чытаюць, але гэта ідзе далей, як гэты мост: Сонькі і Ёахіма. 

Падчас мерапрыемства ўсе прысутныя маглі пакаштаваць хатнія стравы, якія прыгатавалі жанчыны з аб’яднання “Але бабкі” са Случанкі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя