„Гэтага яшчэ ў Канюках не было!”
6-га жніўня ў Канюках над Нарвай адбудзецца беларускі фэст, які ладзіцца мясцовымі жыхарамі.
Сёлетняе мерапрыемства адметнае тым, што яно мае дабрачынны характар. Па ініцыятыве солтыса вёскі Канюкі Міраслава Туроўскага, падчас фэсту адбудзецца збор сродкаў для праваслаўнай Непублічнай школы імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку.
Ад імя школы на мерапрыемства запрашае Івона Кос:
– Запрашаем на фэст. Упершыню адбудзецца збор сродкаў для нашай школы. Выступяць гурты. Бацькі дзяцей прыгатуюць печыва, якое можна будзе набыць, а наша кухня прыгатуе бабку. Запрашаем усіх зацікаўленых у Канюкі, дзе можна будзе паглядзець выступы.
Дабрачынны фэст у Канюках, на якім будуць збіраць сродкі на дапамогу праваслаўнай Непублічнай школе імя Святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку, пачнецца а 16:00.
Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца медыйным партнёрам мерапрыемства.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя