„Гэтага яшчэ ў Канюках не было!”



Па ініцыятыве мясцовых жыхароў у вёсцы Канюкі над Нарвай адбудзецца  дабрачынны беларускі народны фэст. Падчас яго адбудзецца збор сродкаў для праваслаўнай непублічнай школы імя святых Кірыла і Міфодзія ў Беластоку.   

Фінансавая дапамога спатрэбіцца нам на выкуп будынку школы, што па вуліцы Варыньскага ў Беластоку”, – кажа дырэктар навучальнай установы  Рыгор Назарук:

–  Летась у верасні ўлады горада Беластока падпісала з намі дамову на продаж нам школьнага будынку па вуліцы Варыньскага, 30. Суму, якую мы павінны заплаціць, растэрмінавалі нам на 10 гадоў. Узнос, які мы плацім кожны месяц, даволі вялікі. І сама школа і аб’яднанне „Праваслаўнае брацтва святых Кірыла і Міфодзія” не з’яўляюцца гаспадарчымі суб’ектамі. Усе свае сродкі выдзяляем на вядзенне асветніцкай дзейнасці. Таму мы вымушаныя карыстацца дапамогай неабыякавых людзей.

Дабрачынны фэст у Канюках, на якім будуць збіраць сродкі на дапамогу праваслаўнай непублічнай школе Святых Кірыла і Міфодзія ў Беластоку, пачнецца сёння  а 16-тай гадзіне.

Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя