„GFPS-Польшча” запрашае на студэнцкія стажыроўкі



Навукова-культурнае аб’яднанне ў Цэнтральнай ды Усходняй Еўропе запрашае студэнтаў з Беларусі на навучанне ў Польшчу на летні семестр 2015-2016 навучальнага года. Заяўкі на навучанне можна падаваць яшчэ да 7-га лістапада. Гэтае аб’яднанне працуе з беларускімі студэнтамі ўжо трэці год. Студэнты будуць забяспечаны стыпендыяй і правам выбару вышэйшай навучальнай установы ў Польшчы па сваім кірунку. Чым могуць дапамагчы такія выезды за мяжу беларускаму студэнту, тлумачыць прадстаўніца аб’яднання „GFPS-ПольшчаМарыя Колб.

– Нават на будучыню, калі будзеш шукаць працу, міжнародныя стажыроўкі будуць добра ўплываць на тваё рэзюмэ.  Калі не можаш так хутка сабраць дакументы, то можна, канешне, падаваць на наступны семестр, мы праводзім набор кожны семестр. Зараз набор прцягваецца да 7 лістапада. А на наступны семестр ужо ў наступным годзе будзе дэдлайн 30 красавіка.

Цяпер сайт навукова-культурнага  аб’яднання ў Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы рыхтуе беларускамоўную старонку, спадзеючыся, што беларускі бок будзе сябрам аб’яднання GFPS.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя