GFPS-Polska аб’яўляе прыём заяваў на стыпендыю ў Польшчы
Аб’яўлены прыём заяваў на стыпендыю ў Польшчы на летні семестр 2015 года для студентаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных установаў з Беларусі. Дэдлайн на прыём заявак – 31-га кастрычніка. Навукова-культурная стыпендыя прысуджаецца GFPS-Polska і Фондам Польска-Нямецкага супрацоўніцтва. Яна прызначана для асобаў, якія вызначаюцца добрымі вынікамі ў навучанні, з цікавымі праектамі і даследаваннямі.
Кажа прадстаўніца арганізатараў Анастасія Казапенка:
– Гэта даволі новая стыпендыя, яна з’явілася толькі год таму. Створана для беларускай моладзі – для студэнтаў альбо выпускнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, якія хочуць працягнуць вучобу ў Польшчы на адзін семестр у любой навучальнай установе – у Кракаве, у Варшаве, у Любліне. Студэнты самі выбіраюць горад, у які хочуць паехаць. І затым GFPS-Polska дапамагае з іх выбарам.
Ад кандыдатаў патрабуюцца камунікатыўныя веды польскай мовы, гатовасць актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і грамадскім жыцці акадэмічнай супольнасці ў час навучання ў Польшчы. Вітаюцца кандыдаты, якія могуць пацвердзіць сваю дзейнасць у інтарэсах няўрадавых арганізацый, удзел у грамадзянскіх ініцыятывах або выдатныя навуковыя дасягненні.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя