Гіганцкая кантрабанда цыгарэт перахопленая на Падляшшы



Гіганцкая кантрабанда была выяўлена падчас сумесных мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў Мазавецкім ваяводстве, датычных выяўлення нелегальных мігрантаў, якія хаваюцца ў прычэпах грузавікоў. Супрацоўнікі Памежнай службы і КАS спынілі дзве фуры для дарожнага кантролю. 

Пры праверцы абодвух грузавікоў, якімі кіравалі грамадзянін Беларусі і грамадзянін Польшчы, высветлілася, што замест заяўленых вентыляцыйных прылад і цеплаізаляцыйных шчытоў у прычэпах ляжаць цыгарэты без польскіх акцызных марак.

У прычэпе грузавіка, якім кіраваў 30-гадовы грамадзянін Беларусі, было выяўлена амаль 520 тысяч пачак, у той час як у другім грузавіку, якім кіраваў 25-гадовы грамадзянін Польшчы, 768 тысяч пачак цыгарэт. Усяго ў абодвух прычэпах супрацоўнікі выявілі амаль 1 мільён 288 тысяч пачак беларускіх цыгарэт ацэначным коштам больш за 18 мільёнаў 200 тысяч злотых. Калі б нелегальныя тавары былі прададзены, казна страціла б больш за 29 мільёнаў злотых.

У дачыненні да вадзіцеляў грузавікоў пачата расследаванне, якое праводзяць супрацоўнікі Памежнай службы. Па рашэнні суда мужчыны былі часова арыштаваны на тры месяцы. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў.

www.podlaskie.kas.gov.pl