Гістарычная спадчына Бельска ў кардоне



„Кардонны тур” стварае мадэлі гістарычных будынкаў Бельска Падляшскага.

Мадэлісты, якія аб’яднаныя ў клубе „Кардонны тур”, ствараюць макет бельскага чыгуначнага вакзала, які быў знішчаны нямецкімі войскамі ў 1944 годзе. Плануецца стварэнне копіі найбольш адметных будынкаў Бельска Падляшскага.

Кажа кіраўнік групы „Кардонны тур” у Бельску Падляшскім – Хрыстафор Гліва:

– Хочам паказаць тое, што было калісьці ў Бельску. У планах зрабіць манастыр святога Мікалая і кармеліцкі касцёл. Таксама хочам зрабіць макет бельскага замка ды ратушы.

„5-6 траўня запрашаем на Конкурс кардонных мадэляў „Бельская мадэльная маёўка”, які ладзіцца нашым клубам”, – дадае Гліва.

Конкурс будзе спалучаны з выставай ды кірмашом мадэлістаў. Мерапрыемства пройдзе ў памяшканні Раённага дома культуры (вул. 11 лістапада 10).

Пра намер узяць удзел у конкусе таксама заявілі мадэлісты з Беларусі, Украіны, Латвіі ды Літвы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя