Гістарычны квэст «Шляхамі Францыска Скарыны» ў Беластоку
22 кастрычніка, у суботу, у Беластоку гуляюць у гістарычны квэст з нагоды 505-годдзя выдання першай беларускай кнігі, у які ўжо згулялі ў Вільні, Варшаве ды Кракаве.
Дата: 22 кастрычніка
Час: з 16.00 да 17.00 (час мясцовы)
Месца: Centrum Aktywności Społecznej, Rocha 3, Беласток
Арганізатары запрашаюць ўзгадаць і натхніцца жыццёвым шляхам Францыска Скарыны ў інтэрактыўнай гульні паводле гістарычных падзей і жыццёвага шляху славутага земляка.
Абяцаюць заданні складаныя і не вельмі — і мноства цікавостак.
Колькасць гульнявых месцаў абмежаваная, таму рэгіструйцеся па спасылцы.
Квэст ладзіцца ў межах Тыдня Беларускай культуры.