Гісторыі беларускіх жанчын, якія прайшлі праз катаванні рэжыму



На тэрыторыі кайзераўскага замка ў Познані праходзіць незвычайная выстава. Яна паказвае беларусак – ахвяраў рэжыму. На плакатах прадстаўлены выявы і гісторыі беларускіх жанчын, якія прайшлі праз катаванні рэжыма.

Вось як пракаментавала гэтую выставу дырэктарка замку Ганна Грыневецка:

– Любая нагода гаварыць пра сітуацыю ў Беларусі вельмі важная і з’яляецца падставай, каб пра гэта размаўляць. Гэтыя паведамленні пра людзей, якія былі рэпрэсаваны і пераследуюцца, у асноўным жанчын, узрушаюць. Гэта паказвае, наколькі далёка рэжым Лукашэнкі можа пайсці ў адносінах да сваіх грамадзян і наколькі рэзкія дзеянні праводзіць. З якім пратэстам і нязгодай гэта павінна быць звязана.

 Выстава паўстала сіламі мясцовай дыяспары беларусаў і будзе даступна для прагляду на працягу тыдня.

Стэфан Глушакоў, Беларускае Радыё Рацыя