Гісторыі памежжа раскрыліся ў Гайнаўцы



У Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрылася выстава «Што сказалі людзі». Сярод экспанатаў: фатаграфіі, вопратка, ды аўдыёзапісы міжваеннага перыяду. Выстава — вынік супрацы Таварыства практыкаў культуры з Варшавы з моладдзю з польска-беларускага і польска-украінскага памежжа, якая ажыццяўлялася ў межах праекту «Прымежныя ў дзеянні»(„Przygraniczni w działaniu”).

Праект які мы рэалізуем абапіраецца на падтрыманні 4-х асноўных вартасцей, кажа сябра Таварыства практыкаў культуры, Ганна Зялінская:

— Шматкультурнасць, памяць, добрае суседства і лакальная тоеснасць абапіраючыся на гэтыя пытанні мы працавалі з моладдзю. Мы заахвочвалі іх адкрываць гісторыі, звязаныя з мінулым сваіх мясцовасцяў, размаўлялі са сваімі дзядулямі, бабулямі і пыталі, як было некалі, калі ў адной мясцовасці жылі людзі розных веравызнанняў, культураў, якія гаварылі на розных мовах.  

Выстава «Што сказалі людзі» у Беларускім музеі будзе працаваць да 26 лютага. Уваход бясплатны.

Поўны матэрыял з адкрыцця выставы слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара