Гісторыя актывістаў: Яўгена, Змітра і Дзяніса



За скаргу на супрацьпраўныя дзеянні АМАП – крымінальная адказнасць: гісторыя беластоцкіх актывістаў Яўгена, Змітра і Дзяніса.

Яўгену пагражае тэрмін па сфабрыкаванай справе аб абразе прэзідэнта, а таксама каардынаванні раённых чатаў.

Зміцер Сіўко, актывіст, які змагаўся за прызнанне бел-чырвона-белага сцяга разам са Змітром Дашкевічам у Гародні, за ім сачылі, быў вымушаны ўцячы.

Зміцер Сіўко і Дзяніс Чашчавік

Дзяніс Чашчавік пасля 10-га жніўня трапіў у шпіталь, пазней напісаў скаргу на сілавікоў. Яго хацелі засудзіць на доўгі тэрмін, таму ён быў вымушаны выехаць:

– Мяне затрымалі 10-га жніўня, апынуўся ў шпіталі і таму з’ехаў.

Зміцер Сіўко:

– Збіраў подпісы ў Гародні за тое, каб наш бел-чырвона-белы сцяг і „Пагоню” прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Заўважыў, што за мной сочаць, таму з’ехаў.

Яўген:

– Разам з жонкай раённы чат адміністравалі. У 20-х чыслаў верасня пачаліся затрыманні адмінаў раённых чатаў. У Беларусі пагражае крымінальная адказнасць за абразу прэзідэнта, цалкам магчыма за адміністраванне дэструктыўных тэлеграм каналаў. 

Цяпер актывісты жывуць, працуюць і працягваюць займацца грамадска дзейнасцю ў Польшчы.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя