„Гісторыя беларусаў Падляшша” ў Гайнаўцы
У Беларускім музеі ў Гайнаўцы прайшла прэзентацыя кнігі „Гісторыя беларусаў Падляшша”.
„Гайнаўшчына займала ды займае істотнае месца”, – лічыць суаўтар выдання, прафесар Алег Латышонак:
– Сама Гайнаўка – гэта з’ява дваццатага стагоддзя, але тут ёсць вельмі старыя вёскі і мястэчкі навокал. У сённяшнім Гайнаўскім павеце быў вельмі моцны беларускі нацыянальны рух ужо больш за сто гадоў таму. Піянеры гэтага руху Яўген Хлябцэвіч у Клейніках, у Дубічах Царкоўных Іван Краскоўскі, яны дзейнічалі яшчэ да Першай сусветнай вайны. Тут арганізоўвалі і Беларускую сацыялістычную партыю Грамаду, тут дзейнічалі артыстычныя кружкі.
Прэўентацыя кнігі ды сустрэча з Алегам Латышонкам прайшла у межах мерапрыемства „Кірыліцай пісанае”.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя