Гісторыя рэйду „Бурага” стане тэмай перформансаў



Гісторыя так званага рэйду „Бурага” стане асноўнай тэмай мастацкіх перформансаў, якія ладзіць фонд Беластоцкага ўніверсітэта і рэжысёр Міхал Станкевіч.

„Metoda Ustawień Narodowych” – гэта мастацкі праект, які датычыць забойства амаль 80-ці беларусаў у студзені і лютым 1946 года на Падляшшы.

Адказным за злачынствы з’яўляецца капітан Рамуальд Райс „Буры”, які кіраваў Нацыянальным вайсковым задзіночаннем.

„Гэтая гісторыя актуальная і блізкая для многіх людзей”, – кажа рэжысёр Міхал Станкевіч:

– Я на палову беларус, на палову паляк, таму сітуацыя, калі гэтыя два народы варагуюць, не з’яўляецца прыемнай. Мы не хочам у спектаклі абвінавачваць ніводны з бакоў, хутчэй падумаць, зразумець, што адбылося. Гэта не вялікі адрэзак гісторыі, але вельмі супярэчлівы.

У кожным спектаклі прыме ўдзел па 10 чалавек. Удзельнікі змогуць пераўвасобіцца ў ахвяру ці ката. Перформансы пройдуць у бліжэйшыя выходныя ў „Galeria Arsenał elektrownia”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя