Гісторыя Васіля “Атама” Грудовіка на выставе ў Варшаве



Выстава “З Украінай у сэрцы”, прысвечаная загінулым беларускім ваярам, працягвае функцыянаваць у Варшаве. На падзеі можна даведацца гісторыю Васіля “Атама” Грудовіка.

Пра асабістае знаёмства з абаронцам распавёў сябра арганізацыі “Еўрамайдан Варшава” Раман Корбут:

–  Мы з Васем пазнаёміліся якраз пасля таго, як ён прыехаў у Варшаву. І ў нас быў такі адзін музычны праект, дзе мы разам запісвалі песню. Калі мы пазнаёміліся, я спяваў, а Вася граў на барабанах. І ён кажа: “Рома, давай мы будзем разам штосьці граць на вуліцы. Там людзі кідаюць грошы, а мне трэба”. Ён зарабляў такім спосабам на жыццё. А для мяне было заўжды прыемна, там больш, што Вася такі жыўчык, вясёлы чалавек, пазітыўны. Мне вельмі прыемна згадваць той час, калі мы з ім выходзілі граць і спяваць беларускія песні, якраз апазіцыйныя мы спявалі. І польскія, і ўкраінскія песні.

Паглыбіцца ў гісторыю Васіля ды іншых загінулых абаронцаў можна ў Беларускім Доме ў Варшаве да 18-га ліпеня.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя