Гісторыю вёскі Дубяжын увасобілі ў скульптуры
Асобы, звязаныя з гісторыяй вёскі Дубяжын, увасобяцца ў скульптурах.
“Мы задумалі стварыць скульптуру, якая прадстаўляе асобу войта гміны Дубяжын, якая зараз ужо не існуе, ды генерала Аляксандра Жаўтухіна – ўладальніка суседняга маёнтка Падбеле,” – паясняе Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах:
– З’явіцца скульптура генерала, стацкага саветніка Аляксандра Жаўтухіна – маршалка шляхты Бельскай зямлі. Пахаваны ў Падбелі. Другая постаць – гэта войт Дубяжынскай гміны. Мы не называем яго па прозвішчу, гэта абагульняючы вобраз. Гміна Дубяжын паўстала ў 1861 годзе.
Гміна існавала да 1934 года. Зараз вёска Дубяжын уваходзіць у склад гміны Бельск-Падляшскі. Мастацкі пленэр праходзіў пад кіраўніцтвам скульптараў Анатоля Туркова ды Міколы Скляра. У Дубяжыне гэта чарговая скульптура. У мінулым годзе прайшоў тут падобны пленэр, у час якога былі створаны каплічка ды скульптура, прысвечаныя Бежанству.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара