Гміна Дубічы Царкоўныя вызначана да пробнага перапісу насельніцтва
Жыхары гміны Дубічы Царкоўныя на Гайнаўшчыне ўжо ў красавіку будць абавязаны ўдзельнічаць ў пробным Нацыянальным Перапісе насельніцтва і самастойна запоўніць бланкі перапісу на Інтэрнэт-старонцы Галоўнай статыстычнай Управы. За адмову пагражае штраф, паведамляе “Кур’ер Поранны”. Пробны перапіс насельніцтва мае на мэце прадстаўленне і карэкціроўку арганізацыйных пытанняў і метаду навуковых даследаванняў. Як тлумачыць Галоўная статыстычная Управа Польшчы, мэта ў тым, каб як найбольш дакладна падрыхтавацца да нацыянальнага перапісу насельніцтва ў 2021 годзе. Паводле закона, кожны грамадзянін будзе абавязаны самастойна запоўніць анлайн-бланк з пытаннямі.
Для пробнага перапісу насельніцтва абрана адна гміна ў кожным з 16-ці ваяводстваў Польшчы. Ахоплівае жыхароў і кватэры. Як грамадзянаў Польшчы, так і іншаземцаў.
Гміну Дубічы Царкоўныя да пробнага перапісу насельніцтва вызначылі па некалькіх прычынах. Сярод якіх высокі паказчык колькасці часовых імігрантаў для ваяводства, а таксама тым, што 60 % жыхароў гміны – гэта прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці.
Фота Малгажаты Ліс-Скупіньскай/AFRO