Гміна Грабаўка займела ўпаўнаважаную
Эва Бончак-Кухарчык стала ўпаўнаважанай па справах арганізацыі структураў новай гміны Грабаўка. Пра гэта паведаміў ў Беластоку перад пасяджэннем польскага ўрада міністр адміністрацыі і лічбавізацыі Анджэй Галіцкі.
Бончак-Кухарчык будзе кіраваць тэрыторыяй, якая адлучылася ад гміны Супрасль, да моманту выбараў новых ўладаў.
Цяпер важна вылучыць маёмасць будучай гміны з цяперашняй гміны Супрасль, кажа новая ўпаўнаважаная:
– Да часу, пакуль не паўстане гміна, трэба падрыхтаваць функцыянаванне гэтай гміны таму, што гміна мае шмат розных заданняў. Для выканання гэтых задач патрэбная адпаведная арганізацыя, а таксама адпаведныя людзі – гэта ўсё трэба падрыхтаваць.
У пачатку 90-ых гадоў Кухарчык была намеснікам прэзідэнта Беластока. Яна спецыялізуецца ў законе аб самакіраванні.
Афіцыйна гміна Грабаўка будзе дзейнічаць з 1-га студзеня наступнага года. Выбары войта і ўправы гміны, верагодна, адбудуцца ў сакавіку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя