Гняздзілава: Чакаем новых справаў па ЧВК «Вагнер»
Некалькі дзень назад у Расеі спынілі крымінальную справу аб «мецяжы Прыгожына».
Міжнародны эксперт Вольга Гняздзілава з Берліна падрабязна распавядае пра спыненне гэтай справы:
– Крымінальная справа па артыкулу «узброены мяцеж» была спынена. Гэта, канешне, частка здзелкі. Але гэта жахліва гучыць, таму што ў крымінальна-працэсуальным кодэксу няма такіх аснаванняў спынення ўжо узбуджанай крымінальнай справы. Дамоўленасць, здзелка – гэта асабліва цяжкае злачынства з пакараннем да 20 гадоў пазбаўлення свабоды, або пажыццёва. Тут, канешне, акрамя ўзброенага мецяжу было здзейснена забойства небяспечным спосабам, таму што былі збіты некалькі верталётаў і самалёт, больш 10 чальцоў экіпажаў загінулі. Не зразумела, ці будзе што з гэтымі злачынствамі, ці будуць яны расследавацца.
Гняздзілава лічыць, што верагодна можа з’явіцца цэлы шэраг іншых крымінальных справаў, якія тычацца ЧВК «Вагнер»:
– Магчыма будуць узбуджаны крымінальныя справы па іншых артыкулах. Таму што дамоўленасць датычылася толькі спынення крымінальнай справы па ўзброенаму мецяжу. Мы чуем чуткі, што адбываюцца вобшукі ў офісах «Вагнера» ў рэгіёнах. Няма дакладнага пацвярджэння, таму што інфармацыя супярэчлівая паступае, але ёсць падставы меркаваць, што да канца яны не былі прабачаны.
На думку эксперта могуць быць таксама ўжытыя артыкулы крымінальнага кодэкса, якія тычацца пакушэння на жыццё супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў Расеі, а таксама артыкулы па дыскрэдытацыі Узброеных сілаў Расеі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя