Год Дануты “Інкі” Седзікувны
2016-ты ў Беластоку будзе годам Дануты “Інкі” Седзікувны, санітаркі польскага пасляваеннага падполля, ураджэнкі Нараўчанкай зямлі. У наступным годзе мінае 70 гадоў пасля расстрэлу камуністычным апаратам Польшчы гэтай 18-гадовай дзяўчыны. Цягам будучага году беластачанаў чакае некалькі мерапрыемстваў, звязаных з “Інкай”. У тым ліку адкрыццё помніка ў цэнтры Беластока, кажа віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі:
– Хочам у наступным годзе выдаць комікс, які будзе прысвечаны “Інцы”. А таксама гаджэтаў з “Інкай” у адмысловай графічнай культуры, блізкай да поп-культуры, якія б падабаліся моладзі.
Музей войска хоча ў лютым зладзіць таксама канферэнцыю наконт дзейнасці Дануты Седзікувны. Акром таго, запланаваны канцэрт у гонар санітаркі польскага антысавецкага падполля.
Лукаша Леанюка, Беларускае Радыё Рацыя