«Горад 44» па-беларуску ў Варшаве



У беларускай прасторы «Робім разам» на плошчы Канстытуцыі, 6 Варшавы аматары гісторыі паглядзелі фільм па-беларуску «Горад 44».

Падзеі фільма адбываюцца падчас Варшаўскага паўстання 1944 года і паказаны праз лёс маладога хлопца.

Кажа Артур, менеджар беларускай прасторы «Робім разам»:

Я лічу, што так як мы прыехалі ў Польшчу, мы мусім тут інтэгравацца і не толькі падтрымліваць сваю беларускую культуру, але і ведаць гісторыю краіны, якая нам дапамагае тут. Таму вось вырашылі запрасіць яшчэ гісторыка, каб маглі яшчэ пасля кіно абмеркаваць вось гэтую падзею.

Дзвюхгадзінная стужка на беларускай мове трымала гледача ўвесь час у напружанні. Цяжка глядзець на тую трагедыю, якую нясуць войны. І вялікае злачынства ў іх паўтарэнні ў 21 стагоддзі, гавораць прысутныя пасля прагляду фільма.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя