Грамадскасць Падляшша будуе помнік св. Марыі Петручук
Грамадская ініцыятыва „Наша памяць” і Беларускае гістарычнае таварыства плануюць пабудаваць помнік на магіле святой Марыі Петручук. Пахаванне знаходзіцца на праваслаўных могілках у вёсцы Малешы, што непадалёк ад Бельска Падляшскага.
Пра ініцыятыву распавядае старшыня Беларускага гістарычнага таварыства і сябра ініцыятывы „Наша памяць” прафесар Алег Латышонак:
– Прафесар Юрый Усціновіч стварыў праект і мы з гэтым звярнуліся да мітрапаліта Савы. Уладыка прыслаў нам сваё бласлаўленне на гэтую справу. Мы можам пачынаць яе афіцыйна, маем ужо з ранейшых зборак каля 5 тысяч. Вядома, што гэты помнік патрабуе намнога болей, таму спадзяёмся на ахвярнасць нашых суродзічаў.
У 2018 годзе актывісты грамадскай ініцыятывы „Наша памяць” адшукалі занядбаную магілу Марыі Петручук са зламаным крыжам і разбуранай надмагільнай плітой. Ахвяраванні на пабудову помніка можна пералічваць на рахунак пададзены ніжэй.
Марыя Петручук з’яўляецца адной з ахвяр „крывавага рэйду Бурага” у вёску Шпакі.
Ofiary na budowę pomnika można wpłacać na konto bankowe: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, IBAN PL 70 1240 5211 1111 0000 4930 2882, z dopiskiem „Nasza Pamięć”.
Беларускае Радыё Рацыя