Грамадскія дэбаты ў справе здабычы торфу ў гмінах Нарва і Чыжы
Як здабыча торфу на наднаравянскіх лугах паўплывае на штодзённае жыццё мясцовых гаспадароў і на ровень вады, наколькі яна мэтазгодная? Чым для экасістэмы з’яўляюцца тарфянікі? На гэтыя ды іншыя пытанні змогуць атрымаць адказы жыхары навакольных вёсак падчас сустрэчы, якая пройдзе заўтра (18 чэрвеня) у 14 гадзінаў ва ўправе гміны Чыжы.
Прадпрыемства “Вокас” з Лосіц хоча здабываць торф на тэрыторыі гмін Нарва і Чыжы. Эксплуатацыя запланаваная на звыш 170 гектарах цягам 30 гадоў. Торф хочуць здабываць на глыбіні да 2.5 метраў у ваколіцах вёсак Гародчына, Градочна, Клейнікі.
Беларускае Радыё Рацыя