Грамадскія кансультацыі ў справе здабычы торфу ў гміне Чыжы
Будуць грамадскія кансультацыі ў справе здабычы торфу ў гміне Чыжы.
Такое абяцанне даў войт Юры Васілюк падчас сустрэчы з дэпутатам Сейма Адрыянам Зандбергам, актывам падляшскага «Разам» ды прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта – спецыялістам па ахове тарфянікаў Віктарам Катоўскім.
Частка жыхароў абедзвюх гмінаў супраць такой інвестыцыі, якая, на іх думку, будзе мець незваротныя наступствы для прыроды і сельскай гаспадаркі. Іх меркаванне падтрымлівае і спецыяліст па ахове тарфянікаў прафесар Віктар Котоўскі.
Прадпрыемства «Вокас» з Лосіцы плануе дабываць торф на клейніцкіх лугах, якія мяжуюць з гмінай Нарва. У сувязі з планаванай інвестыцыяй, цяпер завяршаецца працэдура зменаў у даследаванні прасторавага гаспадарання гміны Чыжы. Канчатковае рашэнне ў гэтай справе прымуць радныя гміны Чыжы.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя