Грамадства трэба інфармаваць пра аўтызм ды яго праявы
Грамадства трэба інфармаваць пра аўтызм ды яго праявы. У гэтым упэўненыя бацькі дзяцей, якія маюць гэтую асаблівасць.
“Важна, каб навакольныя людзі нармальна ўспрымалі такіх дзяцей, а у школах не было негатыўных праяваў у дачыненні да іх”, – кажа прадстаўнік беластоцкага аддзялення рэспубліканскага таварыства аўтызму – Анджэй Шумоўскі:
— Мы хочам, каб асобы з аўтызмам не сутыкаліся з варожасцю. Яны таксама ў пэўным сэнсе меншасць, і, як кожная меншасць, часам пачуваюцца не як усе. Таму трэба ў грамадстве ўкараняць такія добрыя сувязі.
У Беластоку завяршаецца трэці падляшскі прагляд фільмаў на тэму аўтызму. 25 красавіка можна трапіць на бясплатныя прагляды ў кінатэатры Helios у галерэі Alfa. Пачатак а 9-ай гадзіне для школьнікаў, а 18-ай гадзіне – для дарослых асобаў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Гутарыла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя