Грамадзяне РБ без пашпарта могуць атрымаць дазвол на жыхарства па польскім праязным дакуменце
15 гадоў таму
Гэта пацвердзіў МУС Польшчы. Там патлумачылі, што гэта паўнавартаснае пасведчанне асобы. Па звестках @cbs_help, ён не толькі дае права на перасячэнне мяжы, але і пацвярджае асобу яго ўладальніка. Гэта значыць, што беларусы змогуць карыстацца польскім праязным дакументам у адміністрацыйных органах, банках і ў іншых выпадках, калі неабходна засведчыць асобу.

«Гэтая інтэрпрэтацыя можа стаць важным аргументам у спрэчных сітуацыях і мае істотнае значэнне для грамадзян Беларусі ў Польшчы», – адзначае Цэнтр беларускай салідарнасці.
Дарэчы, да 31 снежня беларусы з польскім ДНЖ пры неабходнасці могуць аформіць пашпарт замежніка бясплатна, калі ў беларускага пашпарта хутка скончыцца тэрмін дзеяння.
