Грамадзянін Польшчы парушыў беларускую мяжу на параплане
Жыхар Беластока (Польшча) парушыў беларускую дзяржаўную мяжу, ажыццяўляючы палёт на параплане.
У Дзяржаўным памежным камітэце паведамілі, што 22 ліпеня паводле інфармацыі мясцовага жыхара гарадзенскімі памежнікамі сумесна з прадстаўніком добраахвотнай дружыны ў раёне населенага пункта Нязбодзічы Свіслацкага раёна за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы быў затрыманы грамадзянін Польшчы. 26-гадовы жыхар Беластока пераляцеў польска-беларускую мяжу на безматорным лятальным апараце – параплане.
Пры сабе ў маладога чалавека былі радыёстанцыя, смартфон, ліхтар, сродкі аказання першай медыцынскай дапамогі, таблеткі без прамысловай упакоўкі, вадзіцельскае пасведчанне, банкаўскія пластыкавыя карты, грошы.
Паводле слоў грамадзяніна Польшчы, ён страціў арыенціроўку на мясцовасці ў паветры.
Пачаты адміністрацыйны працэс па факце парушэння дзяржаўнай мяжы з выкарыстаннем безматорнага лятальнага апарата.