Грамадзянка Расеі: Больш нагі маёй у Крыме не будзе
Жанчына, наслухаўшыся прапаганды, разлічвала на шыкоўны і танны адпачынак.
Грамадзяне Расейскай Федэрацыі, якія купіліся на пуцінскую тэлевізійную прапаганду і прыехалі ў акупаваны Крым, ужо ва ўсю скардзяцца на мясцовую ўладу, якая закрыла для адпачываючых, напрыклад у Ялце і ваколіцах, свабоднае наведванне практычна ўсіх гарадскіх пляжаў.
Прапануем вашай увазе відэа з Паўднёвага берага Крыма, на якім жыхарка горада Северадзвінска, што ў Архангельскай вобласці, распавяла пра ўсе акалічнасці свайго адпачынку на акупаванай паўвыспе.
„У Расеі зараз ідзе вельмі моцная прапаганда Крыма, маўляў тут усё шыкоўна, пляжы, харчаванне, пражыванне і ўсё танна”, – распавядае жыхарка аднаго з паўночных рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі.
„Пляжы ўсе закрытыя. Ісці 25-30 хвілін для таго, каб патрапіць на бясплатны пляж, дзе на тэрыторыі 5 на 6 метраў, дзе яблыку недзе ўпасці”.
„На агароджаных пляжах разварочваюць з дзецьмі і не даюць зайсці, пасылаючы нас на тры літары. Нам кажуць – купляйце „пуцёўкі” і ў вас будзе „свабоднае лячэнне”. Якое „лячэння”? Мне проста трэба патрапіць на пляж”, – распавяла яна пра стаўленне мясцовых да адпачываючых.
„Больш маёй ногі ў гэтым Крыме не будзе. І я ўсім сваім сябрам буду казаць, каб б не прыязджалі сюды, не куплялі квіткі… Скардзяцца людзі ўсюды, проста ўсюды…”, – кажа грамадзянка Расейскай Федэрацыі з Северадзвінска.
[youtube id=”PzR6EuvK2HQ”]