Грамадзянская платформа заклікае галасаваць за Тадэвуша Трускаляскага
Грамадзянская платформа заклікае сваіх выбаршчыкаў аддаць голас за Тадэвуша Трускаляскага ў другім туры выбараў прэзідэнта Беластока.
24 лістапада ў Беластоку з ініцыятывы Робэрта Тышкевіча шэфа выбарчай кампані грамадзянскай платформы ў самаўрады была скліканая прэс канфэрэнцыя, каб актывізаваць выбаршчыкаў платформы.
– Сімвалам развіцця Беластоку, рэалізацыі амбіцый жыхароў з’яўляецца Тадэвуш Трускаляскі і яго васьмігадовая праца на карысць нашага гораду. Хачу заклікаць усіх прыхільнікаў Грамадзянскай платформы, каб змабілізаваліся, каб 30-га лістапада масава прыйшлі да выбарчых урнаў і аддалі свой голас за Тадэвуша Трускаляскага.
У другім туры выбараў прэзідэнта Беластоку сустрэнуцца Ян Добжынскі ад ПіС, які ў першым туры атрымаў 34.16 працэнтаў галасоў, ды Тадэвуш Трускаляскі, які ў першым туры набраў 49.37 працэнтаў галасоў. Другі тур пройдзе 30 лістапада.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя