Гражына Дваракоўская: на фестывалі „Усход культуры” будзе шмат жыдоўскай музыкі



Тое, што ў Беластока не адняць – шматкультурнасць і разнастайнасць. І чарговы раз яе прызентуюць падчас фестывалю “Усход Культуры: Іншае вымярэнне», які распачаўся ў Беластоку і працягнецца 4 дні. У яго праграме – багата розных падзеяў, іх падрабязны расклад на сайце беластоцкага асяродка культуры. А характэрныя асаблівасці сёлетняга фестывалю акрэсліла дырэктар культурнай установы Гражына Дваракоўская.

„Нашая назва «Усход культуры. Іншае вымярэнне» вельмі добра падыходзіць, хоць і крыху старэйшая за Усход культуры, што не значыць, што мы ў яе не ўпісваемся. Таму мы вельмі рады супрацоўнічаць з усімі ўстановамі: Нацыянальны культурны цэнтр у Жэшуве і Любліне. Мы заўсёды рады адзін аднаму, калі наведваем адзін аднога наўзаем, і назіраем за тым, што адбываецца ў гэтых гарадах у сферы культуры і мастацтва. А ў іншым вымярэнні ёсць насамрэч крыху больш мерапрыемстваў, звязаных з жыдоўскай культурай і музыкай”.

Фестываль “Усход Культуры» праходзіць ва усходніх гарадах Польшчы: у Любліне, Жэшаве і Беластоку. Зараз у сталіцы Падляшша з 19 да 22 жніўня – праходзіць яго завяршальная частка.

Беларускае Радыё Рацыя