Група „Граніца” апублікавала справаздачу аб сітуацыі з мігрантамі



Група „Граніца” апублікавала справаздачу, у якой прыводзіць вынікі сваей 4-месячнай працы на Падляшшы. Справаздача была падрыхтавана, у тым ліку, на падставе дакументаў медыкаў, паведамленняў мігрантаў, інтэрв’ю з жыхарамі рэгіёна і аналізу афіцыйных паведамленняў службаў.

Толькі ў кастрычніку група валанцёраў «Граніца» атрымала просьбы аб дапамозе ад 3 600 чалавек, якія знаходзіліся ў лесе. У той жа час на польска-беларускім памежжы просьбы аб прыстанішчы ўдалося скласці толькі 166 асобам.

З 1 па 11 лістапада актывістаў папрасілі дапамагчы не менш як 1330 чалавек. «Сярод людзей, з якімі мы кантактавалі, было не менш за 100 дзяцей», — паведамляецца ў рапарце.

Паводле актывістаў „Граніцы”, большасць мігрантаў – выхадцы з краінаў, дзе праходзяць ваенныя дзеянні, дзе не паважаюцца правы чалавека.

Foto: Eliza Kowalczyk / Facebook