Група іракцаў удзельнічала ў сілавым прарыве беларуска-польскай мяжы
Уначы група іракцаў удзельнічала ў сілавым прарыве беларуска-польскай мяжы каля Чэрамшы. Польскі бок сцвярджае, што беларускія службы дапамагалі мігрантам (відаць, у пераадоленні агароджы з калючага дроту). Усе дзевяць грамадзян Ірака затрыманыя на тэрыторыі Польшчы.
Па дадзеных польскіх памежнікаў, за 26 студзеня каля Дубічаў Царкоўных затрымалі тры групы мігрантаў, якія перайшлі нелегальна з Беларусі. Агулам у іх складзе было 22 чалавекі (у папярэднія суткі палякі затрымалі 12 чалавек).
Тым часам Польшча пачала будаваць на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 5,5 метраў.
Беларускае Радыё Рацыя
