Група мігрантаў напала на польскіх памежнікаў
На польскіх памежнікаў напала група мігрантаў з камянямі ў руках. Яны спрабавалі прарвацца з Беларусі каля Мельніка (там якраз будуецца новы плот), але былі затрыманыя. У групе 8 чалавек. На некалькіх участках мяжы былі выяўленыя пашкоджанні агароджы з калючага дроту.
Агулам за 13-га лютага з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна прайсці 10 мігрантаў — грамадзяне Турцыі, Сірыі і Емена (столькі ж было і ў папярэднія суткі).
Фота: Straz_Graniczna