Група мігрантаў спрабавала гвалтоўна прарвацца праз беларуска-польскую мяжу



У суботу, 30 красавіка, 33 іншаземцы спрабавалі нелегальна перайсці праз польска-беларускую граніцу на польскі бок. Сярод іх былі грамадзяне Турцыі, Егіпту і Кот-д’Івуару.

А сёння яшчэ адна група з 30 чалавек гвалтоўна прарывалася праз мяжу ў раёне Белавежы. Пры гэтым службы Беларусі і іншаземцы кідалі ў польскіх ахоўнікаў граніцы петарды і камяні, асляплялі іх лазерамі. Пра гэта паведамляе Straż Graniczna.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna