Група замежнікаў спрабавала гвалтоўна перасекчы польска-беларускую мяжу
16-га сакавіка 32 замежнікі спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу. Адбылося гвалтоўнае парушэнне бяспекі мяжы ў раёне Памежнага паста ў Міхалове.
Група з некалькіх іншаземцаў з боку Беларусі закідала польскіх памежнікаў камянямі, спрабуючы адцягнуць іх увагу. У той жа час у Польшчу спрабавалі патрапіць яшчэ з дзясятак чалавек. У выніку нападзення ніхто не пацярпеў. Акрамя таго, нелегальныя мігранты былі затрыманы ў раёне пастоў пагранічнай аховы ў Пласку, Новым Двары, Мельніку, Кузніцы і Міхалове. Сярод іх былі грамадзяне Сірыі, Ірака, Афганістана і Пакістана.
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna