Грузінскі Батумі – за Украіну
У грузінскім Батумі штодня на цэнтральную Плошчу Еўропы выходзяцца дзясяткі людзей.

Большасць з іх – гэта беларусы, што мусілі пакінуць сваю Радзіму, збягаючы ад рэпрэсій. Чым і чаму зараз беларусы дапамагаюць Украіне.
– Яны нашыя браты. Таму што Расея акупанты. І трэба ва ўсю моц хістаць гэты рэжым. Жыве Беларусь! Слава Украіне!
– Таму што там паміраюць людзі. Таму што там ідзе вайна. Як на гэта можна проста глядзець. Я лічу, што любы чалавек зараз мусіць дапамагаць Украіне. Ці знаходзячыся там з аўтаматам, ці дапамагаючы валанцёрствам, калі знаходзішся ў іншай краіне. Гэта вельмі важна. Тое, за што яны змагаюцца, гэта датычыць усіх.
– Трэба рабіць той мінімум, які можаш рабіць хаця б, знаходзячыся ў Батумі. Прадуктамі для бежанцаў, грашыма. Тое, што сёння немагчыма рабіць у Беларусі.
Вялікая колькасць беларусаў дапамагае ў штабах па зборы гуманітарнай дапамогі, яны дапамагаюць у інфармацыйнай вайне за Украіну, а некалькі беларусаў з Батумі нават спрабавалі паехаць ваяваць за Украіну.




Беларускае Радыё Рацыя
